rubeen

тел./факс: 8 01772 5-51-67
тел: 8 01772 5-57-72
Email: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Тут нараджаецца лес!

Гадавальнік ДЛГУ “Валожынскі лясгас” займае плошчу ў 13 гектараў. Тут прарастаюць і набіраюцца сіл 20 відаў самых запатрабаваных прыродай і чалавекам дрэў і кустоў.

Кіруе ўчасткам высакакласны спецыяліст Андрэй Іванавіч ВІРШЫЧ. Ён мае адпаведную вышэйшую адукацыю, любіць лес усёй душой, старанна і мэтанакіравана прымнажае наша агульнае зялёнае багацце. Гэтак жа аддана выконваюць свае прафесійныя абавязкі і яго падначаленыя – пяць жанчын і мужчына, які ўпраўляецца з аўтамабілем і трактарам. У калектыве, які абслугоўвае лясны гадавальнік, не ведаюць, што такое цякучка кадраў. Людзі даражаць працоўным месцам, дзе і работа па душы, і нядрэнны заробак гарантаваны. Зараз іх сярэдняя зарплата трывала трымае паказчык 1000 рублёў.

Для таго, каб гадавальнік адпавядаў сучасным тэхнічным патрабаванням, лясгас унёс у яго інфраструктуру вялікія сродкі. Пад усёй плошчай пракладзена палівачная сістэма, у глебу штогод уносяцца мінеральныя і арганічныя ўгнаенні, пабудаваны цяпліцы. Асобы гонар – збудаванні для вырошчвання саджанцаў па фінскай тэхналогіі. Гэта не проста цяплічны комплекс, а аўтаматызаваная сістэма. За вільготнасцю і тэмпературай сочаць спецыяльныя датчыкі, ачышчаная і падагрэтая вада падаецца кропельна, кантэйнеры з парасткамі падымаюцца над паверхняй зямлі ў цёплы перыяд года і апускаюцца долу зімой. Ажыццяўляюцца спецыяльныя працэдуры загартоўкі будучых дрэў. У выніку – семя набывае 100-працэнтную ўсходжасць, а саджанцы – такую ж прыжывальнасць.

Самы запатрабаваны на сёння пасадачны матэрыял – сасна. Таму пад гэты від адведзены найбольшыя плошчы. Заўсёды патрэбны ў лясніцтвах елка, дуб, а для дэкарыравання гарадоў і вёсак вырошчваюцца туі, ядловец і іншыя культуры. Усё актыўней зараз вядзецца пасадка лістоўніцы. Цэняць яе не толькі за прыгажосць, але і за каштоўную сыравіну. Лістоўніца – адзінае дрэва, якое не тоне ў вадзе. Вось толькі выгадаваць яе няпроста – капрызная вельмі, патрабуе нязменнай увагі. Ды і прывычная нам елка таксама выключная “пястуха” падчас росту. Работнікам гадавальніка даводзіцца не спускаць вачэй з саджанцаў лістоўніцы і елкі, а клапаціцца пра іх пачынаюць ужо на стадыі нарыхтоўкі зерня. Дарэчы, у зімовы перыяд, калі гадавальнік мірна спіць пад белым покрывам, работнікі і займаюцца зборам шышак, потым іх сушаць і вылучаюць насенне. А як толькі сонца пачынае па-вясенняму прыграваць, стартуе працэс сяўбы.

Цяжка падлічыць, колькі разоў рукі чалавека аблашчваюць будучае дрэва! Такая ж карпатлівасць патрабуецца пекару, які выпякае хлеб, доктару, які даглядае хворага, маці, што гадуе немаўля…

Сённяшнія саджанцы, вырашчаныя пяшчотнымі рукамі работнікаў гадавальніка, гадоў праз восемдзесят зашумяць магутнымі кронамі і стануць зялёным багаццем нашых нашчадкаў.

Тут-нараджаецца-лес-1

Тут-нараджаецца-лес-2

Тут-нараджаецца-лес-3

Продвижение и разработка сайтов в Минске - Аliva.by